Все
Отредактировано:13.03.11 11:41
ВОЧЫ КАХАНЫХ
Гудзе вёска маладымі галасамі. Хрыпне ад "горка". Захліпаецца гармонік...
Вяселле!..
На покуці пад абразамі- маладыя.
Ён-так сабе,звычайны хлапец. Ні даць, ні адняць.
А яна... Не дзіва, што бабы воч не зводзілі, не маглі знайсці слоў, каб апісаць "прыгажуню": і касавокая, і насатая, і твар у рабацінні. А танцаваць выйшлі... Ён- звычайны танцор: ні стаю, ні валюся. А яна- нязграбная, непаваротлівая. А гаварыць пачне- словы за язык чапляюцца. Адным словам, качарга качаргой.
Бабы ад жаху раты рукамі пазакрывалі.
Адзін дзед не ўтрываў, падцягнуў маладога за рукаво і кажа: " А мой ты чалавеча, дзе ж твае былі? Жаніўся б ты на маёй рабой свінні- лепшая б пара была".
А жаніх ніколькі не пакрыўдзіўся, з захапленнем глянуў на маладую і адказаў:
- Паглядзеў бы ты, дзядусь, на яе маімі вачыма...
Гудзе вёска маладымі галасамі. Хрыпне ад "горка". Захліпаецца гармонік...
Вяселле!..